Літаратурная гасціная, посвященная Году исторической памяти «Пульсирует память в стихах о войне» с участием ветеранов педагогического труда

размещено в: Общая | 0

Напярэдадні Дня усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа за круглым сталом сабраліся аматары паэзіі. Валянціна Ерафеева, выконваючая абавязкі старшыні Клічаўскага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прывітала ўдзельнікаў літаратурнай гасцінай. У прыватнасці, яна заўважыла, што ва ўстановах адукацыіі раёна працуе шмат таленавітых і творчых педагогаў. Не выключэнне і настаўнікі элегантнага ўзросту. Яна паздякавала прысутных за водгук на прапанову сабрацца разам, за падтрымку ініцыятывы, за актыўнасць, жыццядайную энергію, станоўчую жыццёвую і грамадзянскую пазіцыю.


Лілія Счыслёнак, метадыст Цэнтра дадатковай адукацыі і развіцця дзяцей і моладзі задала тон мерапрыемству і прачытала верш аб вайне, аб каханні і вернасці, затым правяла экскурсію па музейнай зале, пазнаёміла з гісторыяй станаўлення і развіцця адукацыі ў нашым раёне. Усіх нас уразіў новы музейны экспанат – макет спаленых вёсак Вязень і Сялец, зроблены ўмелымі рукамі таленавітых педагогаў і выхаванцаў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Цяпер мы маем магчымасць бачыць як выглядалі нашы вёсачкі, якія падзялілі лёс Хатыні. Сэрца шчымліва баліць, калі робіш спробу не толькі ўсвядоміць, а на сабе адчуць жах і боль той страшнай жнівеньскай трагедыі.
Не выпадковы на гэтым пасяджэнні зварот да ваеннай тэматыкі. Асабліва да творчасці паэтаў ваеннага часу, тых аўтараў, якія самі прайшлі гарніла вайны. Усіх, хто завітаў на кубачак кавы аб’ядноўвае трагічнае ўспрыманне падзей, патрыятызм, услаўленне мужнасці і гераізму ў барацьбе з ворагам, пачуццё непрымання вайны як найвялікшага зла.
Настаўнікі элегантнага ўзросту пішуць пра вайну, пра малую Радзіму, пра пачуцці і прагу да жыцця. Цудоўныя радкі выходзяць з-пад пяра Святланы Анішчанка, Валянціны Нікіцінай, Зоі Ефімовіч. Болем, барацьбой, змаганнем i мужнасцю, любоўю да роднага краю, да малой радзімы прасякнуты кожны радок мясцовых паэтак.
Святлана Паўлаўна прапанавала ўвазе прысутных вершы аб Чачэнскай вайне, аб роднай Уцёнаўцы, мястэчку ў Разанскай вобласці, дзе яна нарадзілася і вырасла. Кранальна і далікатна паведала пра пяцігадовага ўнучыка Арцёмку, пра каханне і пра філасофскі сэнс жыцця.
Валянціна Мхайлаўна Нікіціна, вядомая ў нашым раёне рамесніца, захавальніца народных традыцый ў дэкаратыўна-прыкладным мастацве, вышыванках і цацках ручной работы, прынесла некалькі агульных сшыткаў з вершамі, баладамі, паэмамі. Большасць твораў напісана на сакавітай роднай мове. Аўтар прачытала ўрывак з паэмы “І зліліся два лёсы ў адзін”. Гэты поўны драматызму расказ пра дзяўчынку з яўрэйскай сям’і, якую закатавалі фашысты прама на школьным двары ў вёсцы Паплавы, яна пачула ад сваёй маці Марыі Міхайлаўны Прастакевіч. Уразіла ўсіх балада “Салаўіны плач”, якая распавядае пра лёс Дзмітрыя Ачыновіча. Верш “Запаздалыя ўспаміны” пра бабулю Ганну і дзеда Івана напісаны па расказах іх унука Васіля Кавалёнка.
Зоя Ефімовіч прачытала вершы, прысвечаныя малой радзіме, здароваму ладу жыцця, добрым узаемаадносінам паміж людзьмі, з гумарам аўтар піша пра узрост і прызывае ўсіх з аптымізмам крочыць па жыцці, радавацца кожнаму дню і атрымліваць асалоду ад жыцця.


Адным словам, з роднай крыніцы чэрпаюць сiлы для трываласцi духу і творчас ці нашы аўтары вершаваных радкоў.
Тыя, каго бог не пацалаваў у вусны, з задавальненнем вучаць напамяць і чытаюць вершы вядомых паэтаў. Напрыклад, Софія Іванаўна Русецкая, узгадала свайго бацьку франтавіка і прачытала верш Юліі Друнінай “Зінка”, Людміла Вашкевіч , выхавацелька дзіцячага садка №5, баладу аб спаленай вёсцы….
Літаратурная кампазіцыя “Галоўныя словы”, прадстаўленыя навучэнцамі аб’яднання па інтарэсах “Расінка”, нагадвала кожнаму ўдзельніку пра тое, як дорагі для ўсіх людзей у свеце – самыя простыя і родныя словы “маці”, “тата”, “дом”, “сям’я” , “мір”.
Хутка і незаўважна праляцеў час у прыемнай кампаніі, – заўважыла Ганна Яшчук, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела адукацыі. – у нашых педагогаў вялікі патэнцыял. Хочацца, каб падобнае мерапрыемства стала добрай традыцыяй.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *