💥 Сёння прафсаюз – гэта найбуйнейшае грамадскае аб’яднанне краіны.
Сярод раённых прафсаюзных арганізацый Бялынiцкага раёна адна з самых старэйшых – гэта раённая арганiзацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Наталля Смоўж, сённяшні старшыня райкама, паведамiла, што ў далёкім 1944 годзе райкам аднавіў сваю дзейнасць пасля вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Да 1963 года ў райкаме не было штатнай адзінкі старшыні. І менавіта ў гэты перыяд яго кіраўніком была абрана Інтэрна Іосіфаўна Станчык. Яна была старшынёй на працягу 12 гадоў.
Годны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху нашага раёна ўнёс аўтарытэтны прафсаюзны лідар Васіль Дзям’янавіч Конанаў.
Пасля яго на працягу больш чым 20 гадоў райкам прафсаюза работнікаў адукацыі ўзначальваў Васіль Антонавіч Чмураў.
Яго переемнікам стала Марыя Андрэеўна Круглікава, якая з 2002 па 2019 з’яўлялася прафсаюзным лідарам педагагічнай сям’і раёна.
Добавить комментарий