На калегіі Міністэрства адукацыі былі падведзены вынікі ведамства за 2021 год і абмяркаваны задачы на 2022 год.
Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2021 год узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і пераходзячым сімвалам якасці ”Лепшы ў адукацыі“:
У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама
У намінацыі ”За эфектыўную работу па падрыхтоўцы спецыялістаў для эканомікі і сацыяльнай сферы“
калектыў установы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова“
Віншуем усіх з узнагародамі і жадаем прадстаўнікам педагагічнай грамадскасці новых поспехаў і высокіх дасягненняў!
Добавить комментарий