Фінал гарадскога конкурсу “Лепшы класны кіраўнік – 2022” адбыўся ў абласным цэнтры.
Сёлета ўдзельнікамі гарадскога конкурсу сталі 38 настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Падчас адборачных тураў педагогі прадстаўлялі промаролік “КЛАСНАЯ – школа для бацькоў” і цыкл распрацаваных мерапрыемстваў па розных напрамках выхаваўчай дзейнасці, праводзілі выхаваўчае мерапрыемства ў незнаёмым класе, адказвалі на пытанні псіхолага-педагагічнага тэсціравання. Па найбольшай суме набраных балаў у фінал прайшлі дзевяць канкурсантаў.
Фіналісты выступілі з самапрадстаўленнем “Як заставацца цікавым для сучасных дзяцей”, паказалі сябе ў конкурсе “Калейдаскоп ідэй”. Пасля дэманстравалі веданне культурна-гістарычнай спадчыны горада і праводзілі міні-экскурсію. Прапанавана ім было таксама заданне на вырашэнне педагагічных сітуацый па сацыяльных ролях.
Па агульных выніках перамогу і ганаровае званне лепшага класнага атрымаў класны кіраўнік 9 “Б” класа сярэдняй школы № 15 Сяргей Архіпаў. Яму ж быў прысуджаны і прыз сімпатый гледачоў.
Ганна СІНЬКЕВІЧ
Добавить комментарий